РЕСТОРАНЫ И БАРЫ

Гатэль "Мiнск"

НУМАРЫ І ЦЭНЫ

Single

 1-месны 1-пакаёвы нумар.
Шырыня ложка – 120 см.
Ёсць адзін нумар, спецыяльна адаптаваны для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
* Будныя дні – 165 BYN
* Выхадныя дні – 149 BYN
* Кошт сняданку – 29 BYN
(за дадатковую аплату) 

Twin

2-месны 1-пакаёвы нумар з двума асобнымі
ложкамі (шырыня 90 см).
* Будныя дні –       185 BYN
* Выхадныя дні –  167 BYN
* Кошт сняданку – 29 BYN (за дадатковую аплату) 

Double

2-месны 1-пакаёвы нумар з ложкам
шырынёй – 160/180 см.
* Будныя дні – 185 BYN
* Выхадныя дні – 167 BYN
* Кошт сняданку – 29 BYN
(за дадатковую аплату) 

Double Superior

 1-месны 1-пакаёвы нумар.
Шырыня ложка – 120 см.
Ёсць адзін нумар, спецыяльна адаптаваны для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
* Будныя дні –      165 BYN
* Выхадныя дні – 149 BYN
* Кошт сняданку – 29 BYN
(за дадатковую аплату) 

Luxe

 2-месны 2-пакаёвы нумар.
Шырыня ложка – 180 см.
Невялікая ўтульная гасціная
і ванны пакой з вуглавой ваннай.
* Будныя дні – 250 BYN
* Выхадныя дні – 225 BYN
* Кошт сняданку – 29 BYN
(за дадатковую аплату) 

Luxe Superior

2-месны 2-пакаёвы нумар павышанай камфортнасці. Шырыня ложка – 180 см.
Элегантны сучасны інтэр’ер, раскошная гасціная са зручнай мяккай мэбляй і рабочай зонай, прасторны ванны пакой з вуглавой ваннай.
* Будныя дні –      270 BYN
* Выхадныя дні – 243 BYN
* Кошт сняданку – 29 BYN (за дадатковую аплату) 

Apartment

3-пакаёвы нумар (гасціная, кабінет, спальня) – вытанчаная пасцельная бялізна з натуральнай бавоўны, раскошны тэкстыль мяккай мэблі.
Шырыня ложка – 180 см.
* Будныя дні – 380 BYN
* Выхадныя дні – 342 BYN
* Кошт сняданку – 29 BYN
(за дадатковую аплату) 

Superior Apartment

3-пакаёвы нумар (гасціная, кабінет, спальня) – вытанчаная пасцельная бялізна з натуральнай бавоўны, раскошны тэкстыль мяккай мэблі.
Шырыня ложка – 180 см.
* Будныя дні –     460 BYN
* Выхадныя дні – 414 BYN
* Кошт сняданку – 29 BYN (за дадатковую аплату) 

VIP Suite

Прасторныя хол і гасціная з мяккай мэбляй, камінам, кабінетам і абедзеннай зонай, дзве спальні з вялікімі ваннымі пакоямі з джакузі,
у адным з якіх – убудаваная саўна.
* Будныя дні – 580 BYN
* Выхадныя дні – 522 BYN
* Кошт сняданку – 29 BYN
(за дадатковую аплату) 

РЭСТАРАНЫ І БАРЫ

Рэстаран “Мінск”

Рэстаран “Мінск” размяшчаецца на 1-м паверсе гатэля “Мінск” і з’яўляецца любімым месцам адпачынку для многіх пакаленняў мінчан і гасцей сталіцы Беларусі.
Нацыянальная беларуская, фірменная, еўрапейская кухні, выдатны сэрвіс разам з элегантным дызайнам і прыемным гучаннем жывой класічнай музыкі.
Час працы: з 7:00 да 24:00.
Сняданак “шведскі стол”: з 7:00 да 11:00.
Бізнес-ланчы шведская лінія:
па буднях з 12:00 да 15:00. 

Рэстаран “Сёмае неба”

Элегантны інтэр’ер, вытрыманы ў лёгкім стылі, кваліфікаваны добразычлівы персанал, беларуская, еўрапейская кухні ў спалучэнні з утульнай атмасферай, напоўненай прыемным гучаннем фонавай і жывой музыкі, схіляюць да адпачынку і сузірання.
З панарамных вокнаў рэстарана адкрываюцца віды горада з вышыні птушынага палёту.
Час працы: з 12:00 да 24:00.
Бізнес-ланчы: па буднях з 12:00 да 15:00. 

Звесткі аб задачах і функцыях Рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства “Гатэль “Мінск”

У адпаведнасці са Статутам дзяржаўнага прадпрыемства “Гатэль “Мінск” асноўнай мэтай дзейнасці прадпрыемства з’яўляецца ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці, накіраванай на атрыманне прыбытку, для вырашэння эканамічных і сацыяльных задач дзяржавы, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Заснавальніка і работнікаў прадпрыемства.
Прадметам дзейнасці Прадпрыемства з’яўляецца прадастаўленне паслуг гасцініцы, арганізацыя грамадскага харчавання і гандлю, прадастаўленне іншых паслуг, ажыццяўленне іншых відаў дзейнасці ў адпаведнасці са Статутам і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" звароты накіроўваюцца ў пісьмовай ці электроннай формах, а таксама ў вуснай форме.
Пісьмовыя звароты падаюцца пасланцам (кур'ерам), па пошце, падчас асабістага прыёму,  шляхам занясення заўваг і (ці) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў.
Вусныя звароты выкладаюцца падчас асабістага прыёму. 
Тэлефон прыёмнай грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у дзяржаўнам прадпрыемстве «Гатель «Мiнск»:  
+375 (17) 209-90-61 (панядзелак - пятніца з 8.30 да 17.30).
На асабістым прыёме грамадзяне павiнны пры сабе мець дакументы, якія засведчваюць асобу (пашпарт, пасведчанне на права жыхарства, пасведчанне бежанца). Рэкамендуецца таксама мець адказы на папярэднія звароты і іншыя неабходныя для разгляду пытання дакументы.
У адпаведнасці з нормамі артыкулаў 12 і 13 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ветэранах" інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны прымаюцца ў першую чаргу.
Прыём ажыццяўляецца па графiку (ГРАФІК асабістага прыёму кiраўніцтвам прадпрыемства)
Звароты, што паступілі на прадпрыемства, разглядаюцца ў адпаведнасці з:

• Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб";
• Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 года № 498 "Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб";


Структура Рэспубліканскага даччынага ўнітарнага
прадпрыемства “Гатэль “Мінск”

Кантакты

ТЭЛЕФОНЫ

+375 (17) 209-90-62/74/75

ФАКС

+375 (17) 209-91-11